Польшча анансавала спыненне выдачы віз расіянам

Улады Польшчы распрацоўваюць канцэпцыю, якая дазволіць не выдаваць візы расіянам, заявіў намеснік міністра замежных спраў краіны Пётр Ваўжык. Па словах дыпламата, такім чынам Польшча далучаецца да Эстоніі, Латвіі, Літвы, Славакіі і Чэхіі, якія плануюць увесці або ўжо ўвялі падобныя абмежаванні.

14.08.2022 / 19:30

Ваўжык падкрэсліў, што Варшава выступае за агульнаеўрапейскую забарону на выдачу турыстычных віз для расіян. Пры гэтым ён адзначыў, што не ўсе краіны — члены Еўрасаюза падтрымліваюць гэтую ініцыятыву: Германія, Францыя і Нідэрланды выступаюць супраць.

Раней, 14 жніўня, за такія абмежаванні выказаўся прэзідэнт Латвіі Эгілс Левітс. Ён асудзіў краіны, якія не зачынілі свае дзверы для расіян пасля ўварвання ва Украіну, і заклікаў саюзнікаў ануляваць дазволы на жыхарства і візы для расіян.

Nashaniva.com