Валерыя Кавалеўскага не пусцілі ва Украіну

Кіраўніка Кабінета прадстаўнікоў Офіса Святланы Ціханоўскай Валерыя Кавалеўскага не пусцілі ва Украіну. Памежнікі, па яго словах, прычын гэтага не растлумачылі.

14.08.2022 / 18:12

«Я не магу цяпер прыехаць ва Украіну. Тое, што адбылося, мне не вядомыя прычыны гэтага. Мне проста памежнікі сказалі, што не бачаць дастатковых падстаў для таго, каб мне знаходзіцца ў Кіеве. Ніхто не назваў рэальных прычын гэтага», — пракаментаваў сітуацыю Кавалеўскі.

Як сцвярджае «Еўрарадыё», Кавалеўскі не змог трапіць ва Украіну незадоўга да пачатку Канферэнцыі «Новая Беларусь». На канферэнцыі ён быў прызначаны прадстаўніком па замежных справах у новым пераходным Кабінеце.

Nashaniva.com