У Чачэрскім раёне мужчына ўдарыў жонку, выстраліў у яе і падпаліў хату

Учора вечарам у адной з вёсак Чачэрскага раёна 62-гадовы мясцовы жыхар падчас сваркі ўдарыў жонку. Калі тая паспрабавала ўцячы, стаў у яе страляць, паведамляе МУС.

14.08.2022 / 14:38

Ахвяры ўдалося схавацца ў суседзяў. Пазней буян падпаліў свой дом і схаваўся.

У выніку ноччу амапаўцы затрымалі п'янага вяскоўца. У яго канфіскаваныя незарэгістраваны паляўнічы абрэз і нож. Агнястрэльная зброя была зараджаная двума патронамі, куркі ўзведзеныя.

Nashaniva.com