Жоўты ўзровень небяспекі праз спякоту абвешчаны ў Беларусі 15 жніўня

Жоўты ўзровень небяспекі праз спякоту абвешчаны ў Беларусі 15 жніўня.

14.08.2022 / 11:37

У панядзелак у многіх раёнах Беларусі днём тэмпература дасягне 26-32 градусаў. Па краіне прагназуецца пераменная воблачнасць. Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Вецер чакаецца ўсходні, ноччу слабы, а днём умераны, пры навальніцах парывісты. Днём у асобных раёнах краіны будзе моцны парывісты вецер.

Тэмпература паветра ноччу складзе ад 15 да 21 градуса.

Nashaniva.com