У Магілёве ў гаражы загінуў падлетак, другі — шпіталізаваны

У Магілёве на пажары ў гаражы загінуў 15-гадовы падлетак, ягоны сябра — шпіталізаваны, паведамляе СК.

13.08.2022 / 20:36

Трагедыя здарылася сёння днём. У будынку, знаходзіліся двое 15-гадовых падлеткаў, адбылося ўзгаранне паліва ў каністры. Паводле папярэдніх звестак, адзін з хлопцаў закурыў у гаражы.

Следчыя праводзяць агляд месца здарэння, апытваюць сведкаў і відавочцаў.

Nashaniva.com