Самы папулярны маёнтак у Літве адмовіўся прымаць турыстаў з Расіі

Уладальнікі Пакруойскага маёнтка — самага вялікага з захаваных у краінах Балтыі маёнткаў, які зʼяўляецца найбольш папулярным турыстычным абʼектам у краіне — вырашылі — з 12 жніўня не прымаць турыстаў з Расіі, гаворыцца ў паведамленні маёнтка.

13.08.2022 / 17:04

Фота: Вікіпедыя

Гэты турыстычны абʼект знаходзіцца на поўначы Літвы, штогод наведваюць некалькі соцень тысяч турыстаў з усёй Еўропы.

У сувязі з вайной ва Украіне ў краінах ЕС цяпер абмяркоўваецца пытанне пра забарону для расіян шэнгенскіх віз. 

Nashaniva.com