Славакія перадае Украіне свае знішчальнікі МіГ-29

Славакія перадае Украіне свае знішчальнікі МіГ-29, колькасць самалётаў не называецца

13.08.2022 / 16:01

Пра гэта паведамляе дзяржаўны тэлеканал NTV са спасылкай на міністра абароны гэтай краіны Яраслава Надзя.

Колькасць самалётаў не называецца, але раней гаварылася, што ў Славакіі на ўзбраенні 11 адзінак МіГ-29. Іх здымуць з ўзбраення да канца жніўня.

Пры гэтым мяркуецца, што паветраную прастору краіны будуць абараняць чэшскія і польскія самалёты.

Nashaniva.com