Падчас раскопак на мінскім гарадзішчы знайшлі донца гаршка з гербам князя Ізяслава ФОТА

Падчас раскопак на мінскім гарадзішчы знайшлі донца гаршка з гербам князя Ізяслава. Пра гэта паведаміў стваральнік музея «Стары Менск» Глеб Лабадзенка. 

13.08.2022 / 15:16

«Сенсацыя на раскопках у Старым Менску — знойдзена донца гаршка з асабістым гербам князя Ізяслава— то бок, гэта канец Х — пачатак ХІ ст. аналагаў няма, гэта першая такая знаходка ў Беларусі! Што яна можа значыць, — трошку пазней у каментары археолага. А пакуль запрашаю вас тэрмінова ў музей Стары Менск — бліжэйшыя дні знаходка выстаўленая для агляду турыстаў!» — напісаў у сваім фэйсбуку Глеб Лабадзенка.

Ізяслаў — сын Рагнеды і Уладзіміра Святаславіча, дзед полацкага князя Усяслава Чарадзея, які кіраваў у Ізяслаўлі (цяпер Заслаўе), куды была адаслана Рагнеда. Трызуб Ізяслава стаў гербам Заслаўя.

Nashaniva.com