З 1 верасня з Мінска ў Варшаву пусцяць штодзённы аўтобус

Пра намер палепшыць пасажырскае спалучэнне паміж беларускай і польскай сталіцамі паведаміла кампанія «Мінсктранс».

12.08.2022 / 16:48

Фота ілюстрацыйнае

З Мінска аўтобусы пачынаючы з 1 верасня будуць выязджаць з аўтавакзала «Цэнтральны» ў 21:30, час адпраўлення з Варшавы з 2 верасня — 21:00.

Перавозчык папярэдзіў, што ў сувязі з чэргамі на мяжы Беларусі з еўрапейскімі краінамі магчымыя затрымкі пры выкананні рэйсаў.

Раней «Мінсктранс» запусціў дадатковыя аўтобусы ў Мюнхен. 

Чытайце таксама:

У жніўні пусцяць дадатковы аўтобус з Мінска ў Мюнхен

Nashaniva.com