Глядзіце, як жонка павіншавала Мікалая Статкевіча з днём нараджэння

Мікалаю Статкевічу сёння споўнілася 66 гадоў. У снежні 2021-га ён быў асуджаны на 14 гадоў калоніі асаблівага рэжыму. Марына Адамовіч павіншавала яго з днём нараджэння.

12.08.2022 / 11:52

«Барані цябе Божа ў кожны момант твайго жыцця! Ты — моцны, ты— мужны, ты — мудры, ты — пяшчотны і вельмі добры. Ты вытрымаеш. Але я мару толькі пра адно — каб трываць прыйшлося толькі бязмежнае шчасце, каб глядзець вочы ў вочы, каб ісці ў адзін бок па вольнай зямлі. І каб у краіне, нарэшце, скончылася шампанскае», — напісала яна ў Фэйсбуку.

Nashaniva.com