Паглядзіце, як у Стоўбцах рэканструявалі мадэрнісцкі кінатэатр «Беларусь» ФОТЫ

У Стоўбцах рэканструявалі кінатэатр, які быў візітнай карткай горада. Ён быў пабудаваны яшчэ ў 1960-х гадах і паступова састарэў.

12.08.2022 / 09:09

Фота: тэлеграм-канал «Спадчына»

Фота: тэлеграм-канал «Спадчына»

Фота: тэлеграм-канал «Спадчына»

Экспертыза ў маі 2021 года паказала, што ў будынку кінатэатра выгнілі вянкі ніжніх брусоў, аселі канструкцыі, што падтрымлівалі перакрыцці, асела і месцамі правалілася падлога.

Кінатэатр было вырашана рэканструяваць, захаваўшы канцэпцыю і форму будынка, але выканаць яе з новых, сучасных матэрыялаў. Паведамлялася, што частка новага кінатэатра будзе шкляной, унутры з'явяцца зала на 49 месцаў, білетныя касы, месцы для адпачынку.

Так выглядаў кінатаэтр раней

Так выглядаў кінатаэтр раней

Nashaniva.com