Кіраўнік федэрацыі футбола Базанаў спрабаваў выехаць у Польшчу, яго не пусцілі

Старшыня АБФФ увечары 11 жніўня быў заўважаны на пункце пропуску «Варшаўскі мост» у Брэсце. Відавочцы паведамляюць, што чыноўніка не пусцілі ў ЕС, ён быў вымушаны вярнуцца назад, піша Tribuna.com.

12.08.2022 / 08:09

У лістападзе мінулага года Уладзіміра Базанава з жонкай затрымалі ў Чэхіі, куды яны прыехалі на матч жаночай зборнай. За парушэнне антыкавідных правілаў ім анулявалі візы і выслалі з краіны.

Nashaniva.com