У Лельчыцкім раёне бабулі пакланіліся «каменнай дзяўчынцы»

Аднаўленне старажытнага абраду адбылося ў вёсцы Данілевічы Лельчыцкага раёна, піша раённая газета «Светлае жыццё». 

11.08.2022 / 16:40

Мясцовыя жыхаркі ўшанавалі камень на ўскраіне вёскі, які па форме нагадвае фігуру чалавека па пояс. Па тутэйшай легендзе, у камень ператварылася маленькая дзяўчынка, якую ненаўмысна пракляла маці. Паданне перасцярагае ад злых мацярынскіх словаў, бо яны нібыта маюць магічную сілу.

Старажытнаму абраду нададзены статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь.

Nashaniva.com