«Адбылося ўзгаранне адной з адзінак тэхнікі» — Мінабароны пракаментавала факт здарэння ў Зябраўцы

У Міністэрстве абароны пракаментавалі сітуацыю вакол аэрадрома «Зябраўка», дзе ўначы назіраліся ўспышкі.

11.08.2022 / 07:56

«У сувязі са зваротамі, якія паступаюць у Міністэрства абароны, аб успышках на ўчастку мясцовасці Зябраўка Гомельскай вобласці, паведамляем, што 10 жніўня каля 23 гадзін падчас кантрольнага прабегу адной з адзінак тэхнікі пасля праведзенай замены рухавіка адбылося яе ўзгаранне. Асабовым складам своечасова прынятыя меры па тушэнні. Пацярпелых няма», — гаворыцца ў паведамленні Мінабароны.

Чуваць шматлікія выбухі ў раёне аэрадрома «Зябраўка» пад Гомелем

Nashaniva.com