У новым навучальным годзе скароцяць гадзіны на замежныя мовы, павялічаць на рускую і беларускую

Паводле слоў дырэктаркі Нацыянальнага інстытута адукацыі Валянціна Гінчук, у новым навучальным годзе школьнікам з дзясятых і адзінаццатых класаў дададуць гадзін па моўных прадметах — на паўгадзіны на тыдзень павялічыцца вывучэнне рускай і беларускай моў.

10.08.2022 / 18:49

Фота: myseldon.com

У лічбах гэта будзе выглядаць так: у 10 і 11 класах беларускіх школ на вывучэнне беларускай і рускай моў адвядуць 53 гадзіны замест 35, як было раней.

Пры гэтым пашырэнне тэарэтычнай часткі пры вывучэнні гэтых прадметаў не прадугледжваецца.

А вось замежнай мовы ў новым навучальным годзе стане менш на адну акадэмічную гадзіну. У новым навучальным годзе скароцяць аб'ём актыўнага і пасіўнага лексічнага мінімуму пры вывучэнні замежных моў. Для школьнікаў таксама будуць выключаныя некаторыя камунікатыўныя задачы на ўроках па замежных мовах.

Nashaniva.com