Названыя ўмовы, пры якіх школьніка пакінуць на другі год

Дырэктар Нацыянальнага інстытута адукацыі, кандыдат педагагічных навук Валянціна Гінчук распавяла, пры якіх умовах у Беларусі могуць пакінуць вучня на другі год, піша БелТА.

12.08.2022 / 21:37

Гінчук удакладніла, што з 2002 года ацэнка вынікаў вучэбнай дзейнасці ажыццяўляецца ў балах па дзесяцібальнай шкале з улікам узроўняў вучэбнай дзейнасці:

У абноўленых нормах ацэнкі захаваліся агульныя прынцыпы: 10-бальная сістэма і 5 узроўняў вучэбнай дзейнасці.

З 2022/23 навучальнага года станоўчымі будуць лічыцца адзнакі ад 3 да 10 балаў, нездавальняючымі — адзнакі 1 і 2 балы, — сказала Гінчук.

Па словах дырэктаркі Нацыянальнага інстытута адукацыі, атрыманне нездавальняючай ацэнкі будзе сведчыць пра тое, што вучань не засвоіў матэрыял.

Nashaniva.com