Венгрыя і Славакія аплацілі транзіт расійскай нафты праз Украіну

Венгерская нафтаперапрацоўчая кампанія MOL і славацкая Slovnaft паведамілі, што самі аплацілі транзіт расійскай нафты праз Украіну па нафтаправодзе «Дружба». Зыходзячы з таго, што аплата ўжо праведзена, Slovnaft чакае аднаўлення паставак у найбліжэйшыя дні, гаворыцца ў заяве кампаніі.

10.08.2022 / 14:06

«З гэтым пагадзіўся і расійскі бок», — паведамляе кампанія.

Ва ўрадзе Славакіі заявілі, што ўкраінскі бок заявіў пра гатоўнасць аднавіць пастаўкі ўжо ўвечары 10 жніўня, калі плацеж пройдзе.

Напярэдадні «Транснафта» паведаміла, што аплаціла транзіт нафты праз Украіну, але «Укртранснафта» вярнула плацеж назад у Газпрамбанк.

Украінскі бок патлумачыў гэта ўведзенымі санкцыямі Еўрасаюза.

Nashaniva.com