«Дзе б вы ні былі, смерць дасягне вас». Саудаўскі дыпламат памёр проста пасля гэтых слоў ВІДЭА

Вядомы саудаўскі дыпламат Мухамед аль-Кахтані памёр падчас выступу на Араба-афрыканскай канферэнцыі ў Каіры. Ён знепрытомнеў і ўпаў пасля слоў: «Ні для каго няма становішча і ніякай каштоўнасці, акрамя тых, хто сустрэў свайго Госпада са здаровым сэрцам. Дзе б вы ні былі, смерць дасягне вас».

10.08.2022 / 08:15

Пасля гэтага дактары, як удакладняе партал, спрабавалі аказаць яму першую дапамогу, аднак выратаваць дыпламата не ўдалося. Побач з ім знаходзілася яго жонка. Прычына смерці аль-Кахтані пакуль не вядомая.

Аль-Кахтані было 46 гадоў.

Nashaniva.com