«Сэнсу няма, разбураны цалкам». Рускія не хочуць аднаўляць захоплены горад Папасная

«Магчыма, мы Папасную аднаўляць не будзем, таму што асабліва сэнсу няма. Горад сапраўды разбураны практычна цалкам», — заявіў кіраўнік «ЛНР» Леанід Пасечнік, адзначыўшы, што канчатковае рашэнне не прынятае.

09.08.2022 / 21:35

Пасечнік дадаў, што ў «ЛНР» збіраюцца разабрацца, колькі людзей засталося без жытла, каб перасяліць іх. Таксама, па яго словах, да халадоў трэба падаць цяпло ў ацалелыя хаты. Частка гараджан не плануе нікуды з'язджаць, нягледзячы на разбурэнні.

Расійскія войскі занялі Папасную 9 мая. Той жа Пасечнік раней казаў, што ў горадзе пашкоджаныя каля 96% будынкаў і збудаванняў.

Nashaniva.com