The New York Times: Па авіябазе ў Крыме ўкраінцы ўдарылі зброяй уласнай вытворчасці

Высокапастаўлены вайсковы чыноўнік, «знаёмы з сітуацыяй», заявіў The New York Times, што пры нападзе «выкарыстоўвалі зброю выключна ўкраінскай вытворчасці». Ён адмовіўся назваць тып зброі. «Гэта была авіябаза, з якой рэгулярна ўзляталі самалёты для нападаў на нашы сілы на паўднёвым тэатры ваенных дзеянняў», — сказаў чыноўнік, які гаварыў на ўмовах ананімнасці.

09.08.2022 / 21:25

 

Раней у адміністрацыі прэзідэнта Украіны заявілі, што яны не датычныя да выбухаў у Крыме, а Мінабароны РФ заявілі аб дэтанацыі авіяцыйных боепрыпасаў. Расійскія СМІ паведамлялі, што асноўная версія здарэння — парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі.

The New York Times адзначае, што ва Украіны мала зброі, здольнай дасягнуць Крыма, акрамя самалётаў, якія рызыкуюць быць збітымі сістэмамі СПА.

Праўда, у ліпені, піша газета, робат даставіў у Севастопаль невялікае выбуховае прыстасаванне, якое грымнула ў штабе Чарнаморскага флоту Расіі. Тады раненні атрымалі шэсць чалавек. Масква абвінаваціла ў нападзе Украіну, у Кіеве гэта адмаўлялі.

Nashaniva.com