У аўстрыйскім Грацы беларуса ўдарылі нажом у сэрца. Мужчына ў цяжкім стане ў бальніцы

Інцыдэнт здарыўся 28 ліпеня ў гарадскім садзе Фольксгартэн у закусачнай з вынаснымі столікамі.

07.08.2022 / 15:44

Там адбылася сварка 31-гадовага беларуса з 55-гадовым грамадзянінам Расіі. Паліцыя затрымала апошняга па гарачых слядах, піша kleinezeitung.at.

Беларуса аператыўна даставілі ў бальніцу, прычым адзначылі: калі б не дзеянні лекараў хуткай дапамогі, ён не выжыў бы. Яго экстранна прааперавалі і ўвялі ў штучны сон.

Nashaniva.com