У лясах Беларусі за суткі згубіліся сем чалавек

07.08.2022 / 14:59

За мінулыя суткі беларускім ратавальнікам паступіла пяць зваротаў аб зніклых у лясах жыхарах, паведамляе МНС.

Усяго заблукалі за суткі сем персон. Гэтыя выпадкі зарэгістраваныя ў Віцебскай, Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай абласцях у перыяд з 6:00 6 жніўня да 6:00 7 жніўня. У пошукавых работах былі задзейнічаныя 40 адзінак тэхнікі і 113 чалавек, у тым ліку 25 адзінак тэхнікі і 71 супрацоўнік МНС.

Шасцёра зніклых знойдзеныя, у тым ліку адно 15-гадовае дзіця. Пошукі яшчэ аднаго чалавека, які заблукаў у лесе ў Гродзенскім раёне, працягнулі 7 жніўня.

Nashaniva.com