Жыхара Пінска затрымалі з-за бел-чырвона-белай стужкі ў машыне

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманне 33-гадовага Іллі Даўгаляўца, пішуць праваабаронцы.

07.08.2022 / 12:36

На «пакаяльным відэа» хлопец кажа, што быў затрыманы з-за бел-чырвона-белай стужкі, якая вісела ў ягонай машыне, а дома ў яго былі «апазіцыйны сцяг, кепка і стыкеры».

У канцы відэа хлопца прымушаюць зняць стужку з салона машыны.

Nashaniva.com