Калаўр: Банкі больш не пацягнуць рызыкі неплатаздольных прадпрыемстваў

Старшыня праўлення Нацыянальнага банку Беларусі Павел Калаур заявіў 4 жніўня на паседжанні Брэсцкага аблвыканкама, што існуе праблема з платаздольнасцю прадпрыемстваў, якія набралі крэдытаў. 

04.08.2022 / 19:42

Павел Калаўр

Павел Калаўр сказаў літаральна наступнае:

«Банкі ўжо, можна сказаць, вычарпалі ліміт прыняцця на сябе рызык па неплатаздольных прадпрыемствах. Таму тут застаюцца толькі дзве ўмовы: альбо гарантыі ўрада, альбо гарантыі аблвыканкама».

Гэтую заяву медыя распаўсюдзілі са спасылкай на дзяржаўнае інфармагенцтва БелТА, але пасля гэтая цытата адтуль знікла.

Nashaniva.com