У Віцебску з'явіўся мурал з грэчаскай калонай і васількамі

Праца мастака Глеба Каштанава з'явілася ў рамках праекта «Традыцыі дзеля будучыні», які быў запушчаны «Беларусбанкам» з нагоды яго векавога юбілею. Мурал у Віцебску — пяты з гэтай серыі, але першы ў горадзе, піша сайт Blizko.by.

04.08.2022 / 18:25

Адрас дома, дзе з'явілася праца — праспект Будаўнікоў, 20, корпус 1.

У цэнтры карціны — грэчаская калона, якую ўпрыгожылі васількамі са слуцкіх паясоў. На калоне сядзіць мастак, які малюе неба. У ніжняй частцы мурала намаляваныя гарадскія віды, якія нагадваюць малюнкі Марка Шагала.

У левым верхнім куце — вершнік у аблоках, вобраз якога можа прачытаць кожны па-свойму. Хтосьці ў гэтым, як зазначае Blizko.by, убачыць адсылку да герба Віцебскай вобласці, хтосьці — палёт фантазіі героя карціны, а хтосьці — вобраз паганскага Ярылы, які нясе святло і росквіт людзям.

Nashaniva.com