Польшча ўмацуе мяжу не толькі з Беларуссю, але і з Расіяй

Улады Польшчы сабраліся ўмацаваць мяжу з Расеяй з дапамогай бар'ера з электроннымі сістэмамі, будаўніцтва якога пачнецца ўжо сёлета, паведаміла прэс-сакратарка начальніка памежнай аховы краіны Ганна Міхальская.

04.08.2022 / 17:18

Сцяна на польска-беларускай мяжы

Паводле слоў чыноўніцы, пашырэнне перыметральнай аховы мяжы запланаванае на ўчастку ля мяжы з Калінінградскай вобласцю і ля памежнай ракі Буг побач з Беларуссю і Украінай.

Цяпер на беларускай мяжы ў дадатак да наяўнага 5-метровага плота ідзе будаўніцтва 202-кіламетровага бар'ера. Там ужо ўсталявалі слупы пад камеры, пазней з'явяцца датчыкі і сэнсары.

У лютым стала вядома пра планы Польшчы пабудаваць сцяну на мяжы з Расіяй у рамках выканання закона аб умацаванні бяспекі краіны, які ўступіў у сілу ў лістападзе 2021 года.

Nashaniva.com