Стэлу «Мінск — горад-герой» рэканструююць

45-метровую стэлу ўжо ачысцілі ад дэкаратыўных элементаў, а скульптуру «Радзіма-маці» — ад забруджвання і часовых наслаенняў, піша агенцтва «Мінск — Навіны».

03.08.2022 / 17:07

Рэстаўратары прыступаюць да абліцоўвання гранітам пастамента — здымаецца стары граніт, ацэньваюць стан падмурка.

Nashaniva.com