Цягнік «Баранавічы — Брэст» насмерць збіў мужчыну ў Бярозаўскім раёне

Няшчасны выпадак адбыўся ўвечары 2 жніўня на прыпыначным пункце Паўлавічы. Мужчына пераходзіў чыгуначныя шляхі па пешаходным пераходзе перад хуткасным цягніком «Баранавічы-Брэст», які ехаў у абласны цэнтр без прыпынкаў.

03.08.2022 / 16:46

Машыніст расказаў, што за пару секунд да сутыкнення ён заўважыў чалавека, які пераходзіў пуці, аднак, нават прымяніўшы экстраннае тармажэнне, пазбегнуць наезду не здолеў.

Паводле папярэдніх звестак, 65-гадовы загінулы быў у гасцях у сваякоў і ўвечары 2 жніўня ішоў на цягнік, каб паехаць дадому.

Пры аглядзе цела загінулага было заўважана, што ад яго ішоў характэрны пах алкаголю, што сведчыць пра тое, што на момант трагедыі мужчына, магчыма, быў п'яны. 

Nashaniva.com