На фестывалі Viva Braslav затрымалі ўдзельніка з татуіроўкай Пагоні

На музычным фестывалі Viva Braslav сілавікі затрымалі аднаго з наведвальнікаў «за дэманстрацыю экстрэмісцкай сімволікі», паведаміў адзін з праўладных тэлеграм-каналаў. Пра гэта піша «Медыязона».

02.08.2022 / 22:44

Фота ілюстрацыйнае

«Медыязона» знайшла старонку затрыманага ў сацсетках — яго завуць Міхаіл Тарлоўскі.

Сілавікі называюць Тарлоўскага анархістам і сцвярджаюць, што ён быў на фестывалі без майкі, таму былі бачныя яго татуіроўкі, напрыклад, сімвал анархізму — літара «А» ў крузе (літары «О»), а таксама герб Пагоня.

Фестываль Viva Braslav праходзіў 29-30 ліпеня на возеры Дрывяты.

Nashaniva.com