ISW: Доказаў, што ўкраінцы абстралялі з HIMARS Аленаўку, няма

Паводле ацэнкі экспертаў амерыканскага Інстытута вывучэння вайны (ISW), расійскія войскі нясуць адказнасць за напад 28 ліпеня на калонію ў Аленаўцы Данецкай вобласці, у выніку якога загінулі 53 украінскія ваеннапалонныя.

02.08.2022 / 12:14

Два амерыканскія чыноўнікі ананімна пацвердзілі, што няма ніякіх доказаў таго, што ўкраінскія сілы выкарыстоўвалі прадастаўленыя ЗША HIMARS, узбраенне, якое ёсць ва Украіны і якое досыць дакладнае, каб нанесці абмежаваны ўрон, бачны на спадарожнікавых і іншых здымках, гаворыцца ў чарговай зводцы ISW.

Акрамя таго, вайсковыя эксперты адзначаюць, што расійскія сілы працягваюць перакідваць войскі з паўночнай часткі Данецкай вобласці для падтрымкі абарончых пазіцый на поўдні Украіны і, магчыма, пакуль прыпыняюць славянскую кампанію.

Расійскія войскі правялі беспаспяховыя наземныя штурмы населеных пунктаў на поўдзень і паўднёвы ўсход ад Бахмута, гаворыцца ў зводцы.

Nashaniva.com