«Блакаванні толькі шкодзяць развіццю». Ва Узбекістане вярнулі доступ да папулярных сацыяльных сетак

З 1 жніўня на тэрыторыі Узбекістана цалкам аднаўляецца бесперашкодны доступ да сацыяльных сетак «ВКонтакте», Twitter і WeChat. Пры гэтым з платформай Tik Tok працягваюцца перамовы і аб іх выніках будзе паведамлена дадаткова.

01.08.2022 / 18:54

Прэс-служба агенцтва інфармацыі і масавых камунікацый пры Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Узбекістан падкрэсліла: «Блакаванні толькі шкодзяць развіццю».

Нагадаем, ва Узбекістане мінулым летам абмежавалі доступ да Twitter, TikTok, «ВКонтакте», а таксама WeChat і Skype за парушэнне закона «Аб персанальных звестках».

Nashaniva.com