Палітзняволеную пенсіянерку Алену Гнаўк больш за месяц утрымліваюць у карцары

Па інфармацыі сваякоў, адміністрацыя баранавіцкага СІЗА ўжо амаль паўтара месяца ўтрымлівае 65-гадовую актывістку Алену Гнаўк у карцары. Прычыны не паведамляюцца.

01.08.2022 / 17:13

9 жніўня ў Брэсцкім абласным судзе разгледзяць апеляцыйную скаргу Гнаўк. Рашэнне будзе прымаць суддзя Святлана Крамянёўская, паведамляе «Вясна».

17 чэрвеня палітзняволеную асудзілі на тры з паловай гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і далі штраф у 3200 рублёў. Гнаўк прызналі вінаватай па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса.

Nashaniva.com