ISW: Расійскія войскі ствараюць умовы для наступу на Харкаў

Расійскія войскі аднавілі лакалізаваныя наземныя атакі на паўночны захад і паўднёвы захад ад Ізюма і, магчыма, ствараюць умовы для наступальных аперацый на захадзе Харкаўскай вобласці або ў напрамку Харкава, пішуць у чарговай зводцы эксперты амерыканскага Інстытута вывучэння вайны (ISW).

01.08.2022 / 08:50

Харкаў. Фота: AP

«Расійскія сілы ўтрымлівалі пазіцыі вакол Балаклеі і Вялікай Камышавахі на працягу некалькіх месяцаў і могуць выкарыстоўваць гэтыя два раёны як плацдарм для наступальнай аперацыі», — пішуць эксперты.

ISW мяркуюць, што расійскія сілы наўрад ці змогуць захапіць Харкаўскую вобласць або ўзяць Харкаў — другі па колькасці насельніцтва горад Украіны — улічваючы тэмпы прасоўвання на Данбасе і праблемы з фармаваннем сіл і лагістыкай.

Расійскія войскі таксама могуць праводзіць атакі з мэтай прадухілення контрнаступлення ўкраінскіх войскаў, адзначаюць эксперты ISW.

Nashaniva.com