У ЗША за 5 мільёнаў даляраў з аўкцыёну прадалі шкілет дыназаўра

Пра продаж паведаміў аўкцыённы дом Sotheby's. На таргі быў выстаўлены добра захаваны шкілет гаргазаўра. Ён быў знойдзены чатыры гады таму ў штаце Мантана. Узрост знаходкі тады ацанілі ў 77 мільёнаў гадоў.

31.07.2022 / 18:33

Шчаслівы ўладальнік лота заплаціў за яго 5 мільёнаў і яшчэ 69 з паловай тысяч долараў ЗША. За гэтыя грошы чалавек, які выйграў аўкцыён, атрымаў 79 выкапаных элементаў дыназаўра, змантаваных на каркасе, у тым ліку і метровы чэрап.

Nashaniva.com