У Байдэна — другі станоўчы тэст на кавід за 10 дзён

Прэзідэнт ЗША зноў заразіўся каранавірусам. Пра гэта гаворыцца ў лісце лекара, апублікаваным на сайце Белага дома.

30.07.2022 / 22:06

21 ліпеня паведамлялася, што Байдэн захварэў на кавід, але той працякаў у лёгкай форме. Праз шэсць дзён палітык здаў адмоўны тэст і вярнуўся да працы ў вочным рэжыме.

«У аўторак увечары, у сераду раніцай, у чацвер раніцай і ў пятніцу раніцай быў адмоўны вынік, прэзідэнт здаў станоўчы вынік раніцай суботы пры тэставанні на антыген», — гаворыцца ў медыцынскай справаздачы.

Таксама паведамляецца, што Байдэн працягвае адчуваць сябе добра. Ён будзе пад назіраннем медыкаў выконваць правілы строгай ізаляцыі.

Nashaniva.com