У Вінніцкай вобласці святары дзвюх праваслаўных цэркваў пабіліся на пахаванні загінулага вайскоўца

Інцыдэнт адбыўся 22 ліпеня ў вёсцы Яланец Тамашпальскай грамады, дзе развітваліся з байцом Аляксандрам Зінівым, які служыў радыётэлефаністам самаходна-артылерыйскай батарэі і загінуў пад Мікалаевам. 

28.07.2022 / 19:45

На развітанні былі прадстаўнікі як атрымаўшай томас ад Канстанцінопальскага патрыярхата Праваслаўнай царквы Украіны, так і Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату.

Святар Тамашпальскай рэлігійнай абшчыны ПЦУ протаіерэя Міхайла Васілюк у сваім выступе сярод іншага згадаў, што Пуцін развязаў вайну ва Украіне, у прыватнасці, пад заклікам абароны вернікаў Маскоўскага патрыярхату і заклікаў прыхаджан адмовіцца ад канфесіі, якая мае сувязі з Масквой. Ягоны апанент з УПЦ МП не вытрымаў і кінуўся ў бойку.

Абодвух святароў развялі людзі, прысутныя на пахаванні. Чуваць, як яны просяць ставіцца з павагай да памяці нябожчыка.

Nashaniva.com