Youtube выдаліў канал Рыгора Азаронка

Пра выдаленне канала аднаго з найадыёзнейшых праўладных прапагандыстаў паведамляе «Вясна».

28.07.2022 / 17:56

Раней платформа абмяжоўвала Азаронку доступ да канала з-за парушэнняў прынцыпаў супольнасці. Згодна з правіламі Youtube, калі цягам 90 дзён аўтар канала атрымоўвае тры папярэджанні — яго канал выдаляецца без магчымасці аднаўлення.

На канале, сярод іншых, былі такія відэа як «Лягушонок Макрон и американская жаба против белорусской конституции», «Дудь — вшивая гнида», «Антом Мотолько. Дегенерат, гопник и мразь».

Nashaniva.com