Жыхарку Наваполацка аштрафавалі за рэпост матэрыялу «Нашай Нівы» 2018 года

У Наваполацкім гарадскім судзе адбыўся працэс над Кацярынай Вінакуравай, яе прызналі вінаватай паводле артыкула 19.11 КаАП.

28.07.2022 / 16:06

Маладую жанчыну аштрафавалі за зроблены ў 2018 годзе рэпост артыкула з «Нашай Нівы» пра смерць паэта і мастака Міхала Анемпадыстава.

Паводле Кацярыны, 11 ліпеня да яе дадому прыйшлі міліцыянты і запатрабавалі, каб яна разам з імі паехала ў пастарунак для складання пратакола за распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Кацярына адмовілася, бо гадуе грудное дзіця, і тады аднаго міліцыянта пакінулі яе «вартаваць», а астатнія паехалі на працу, каб прывезці паперы.

Суд аштрафаваў Вінакураву на 25 базавых велічынь (800 рублёў). Ад арышту жанчыну ўратавала толькі наяўнасць малога дзіцяці.

Nashaniva.com