У Дзень хрышчэння Русі з Беларусі запусцілі па Украіне 25 ракет

З аэрадрома «Зябраўка» пад Гомелем сёння раніцай былі запушчаныя каля 25 ракет у бок Украіны.

28.07.2022 / 07:57

Пра гэта паведамляе «Беларускі Гаюн».

У Чарнігаўскай вобласці зафіксаваны прылёт 9 ракет у лясны масіў.

Паведамляецца таксама пра ракетны ўдар па Вышгарадскім раёне Кіеўскай вобласці.

Ракетны ўдар быў нанесены ў Дзень хрышчэння Русі і ўкраінскай дзяржаўнасці, які адзначаецца 28 ліпеня.

Уладзімір Зяленскі адказаў на ракетны ўдар кароткай заявай: «Мы не здамося, не апусцім рук. Нас не застрашыць».

Nashaniva.com