Bloomberg: Крэмль даручыў «Газпраму» рыхтавацца да доўгага адключэння газу Еўропе

Меркаванне заходніх чыноўнікаў, што Уладзімір Пуцін мае намер трымаць Еўропу ў стане «пастаяннай панікі» адносна паставак газу, пацвярджаецца інсайдарамі з Крамля. Пакуль працягваецца супрацьстаянне ва Украіне, расійскія кіраўнікі маюць намер трымаць пастаўкі газу ў Еўропу на мінімальным узроўні, паведамляе Bloomberg.

27.07.2022 / 20:32

Рэалізацыя гэтага плана прывяла да росту цаны газу ў Еўропе больш чым на траціну за тыдзень, а на таргах у сераду яна дасягала 227,5 Еўра/МВт·г (больш за $2400 за 1000 кубаметраў). Гэта вышэй за максімум, паказаны ў пачатку сакавіка неўзабаве пасля расійскага ўварвання ва Украіну. Праўда, пасля яна знізілася да 200 Еўра/МВт·г, але год таму была ўсяго 23. 

На сённяшні дзень «Газпрам» скараціў пастаўкі ў Германію па «Паўночным патоку — 1» (які забяспечвае трэць усяго расійскага экспарту газу ў Еўропу) з 40% да 20% ад планавай магутнасці, паведаміў раніцай у сераду нямецкі сеткавы аператар Gascade.

Nashaniva.com