Пад Маладзечнам перакуліўся бензавоз з 10 000 літраў саляркі

У Маладзечанскім раёне на дарозе «Краснае-Ілля-Пагост», недалёка ад вёскі Раеўкі, 27 ліпеня з'ехаў у кювет і перакуліўся бензавоз МАЗ, які перавозіў 10 000 літраў дызельнага паліва, паведамляе УУС Мінаблвыканкама.

27.07.2022 / 20:20

Фота: mlyn.by

Кіроўца вёў паліва з Фаніпаля ў Мядзельскі раён, перавозячы яго ў дзвюх секцыях грузавіка. У нейкі момант машыну павяло направа, МАЗ з'ехаў на ўзбочыну, затым — у правы па ходзе руху кювет, пасля чаго перакуліўся ў меліярацыйным канале.

Кіроўца грузавіка атрымаў невялікія траўмы, а ратавальнікі залілі грузавік пенай. Уцечкі паліва не адбылося. Яно належала індывідуальнаму прадпрымальніку, нейкіх парушэнняў пры транспартаванні грузу не выяўлена, усе дакументы былі ў парадку.

 

Nashaniva.com