Абсалютная большасць украінцаў — супраць здачы тэрыторыі ў абмен на мір

Як сведчаць звесткі апытання, праведзенага Кіеўскім міжнародным інстытутам сацыялогіі, 84% украінцаў выступаюць супраць любых тэрытарыяльных саступак Расіі незалежна ад абставін, нават калі вайна будзе працягвацца і будуць пагрозы незалежнасці.

27.07.2022 / 16:30

«Нават сярод жыхароў усходу, які цяпер перажывае інтэнсіўныя баі, 77% супраць саступак (гатовыя на саступкі толькі 16%), а сярод жыхароў поўдня — 82% супраць саступак (гатовыя толькі 10%)», — адзначаюць у КМІС.

З часу мінулага апытання, якое праходзіла ў маі, доля ўкраінцаў, якія выступаюць супраць любых тэрытарыяльных саступак, вырасла на 2%. Колькасць людзей, гатовых да тэрытарыяльных саступак, застаецца стабільнай — 10%.

Nashaniva.com