Еўропа хоча пераадолець залежнасць ад расійскага газу да 2027 года

ЕC ужо цяпер павінен знізіць спажыванне расійскага газу такім чынам, каб да сакавіка наступнага года эканомія склала 15% (45 млрд кубаметраў), заявіла кіраўнік Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен у інтэрв'ю нямецкаму агенцтву dpa. Яна назвала Расію ненадзейным партнёрам па экспарце газу.

25.07.2022 / 09:18

«Нашай галоўнай мэтай застаецца поўная незалежнасць ад паставак расійскага газу ў Еўропу не пазней за 2027 год», — сказала яна.

ЕС збіраецца інвеставаць 300 млрд еўра ў праекты па эканоміі газу і пераходзе да аднаўляльных крыніц энергіі. «У той жа час мы заключаем новыя пагадненні з больш надзейнымі партнёрамі, такімі як ЗША і Нарвегія», — паведаміла кіраўнік Еўракамісіі.

На мінулым тыдні Еўракамісія абвясціла аб плане скараціць спажыванне газу ў Еўрасаюзе на 15% да вясны 2023 года, каб знізіць як рызыку, так і выдаткі ў выпадку дадатковага парушэння або поўнага спынення паставак расійскага газу

Nashaniva.com