Следчы камітэт Расіі выставіў абвінавачванні 92 украінскім вайскоўцам

Кіраўнік расійскага Следчага камітэта Аляксандр Бастрыкін сказаў у інтэрв'ю дзяржаўнай «Расійскай газеце», што яго ведамства выставіла абвінавачванні ў «злачынствах супраць міру і чалавечнасці» 92 украінскім вайскоўцам.

25.07.2022 / 08:29

Абаронца «Азоўсталі» ў Марыўпалі. Фота AP 

Усяго, па словах Бастрыкіна, СК распачаў у сувязі з ваеннымі дзеяннямі ва Украіне больш за 1300 спраў супраць чатырохсот з лішнім фігурантаў.

Ведамства Бастрыкіна таксама адкрыла справы супраць добраахвотнікаў-замежнікаў, якіх яно называе наймітамі. Па словах чыноўніка, гаворка вядзецца пра грамадзян Вялікабрытаніі, ЗША, Канады, Нідэрландаў і Грузіі.

Акрамя таго, у інтэрв'ю Бастрыкін распавёў, што спецыялісты СК ацэньваюць у Марыупалі «шкоду ад дзеянняў украінскіх сілавікоў». Марыупаль быў разбомблены падчас доўгага штурму і аблогі расійскімі войскамі, але ўсё разбурэнні і інтэрв'юер, і Бастрыкін называюць «шкодай, прычыненай украінскімі нацыяналістамі».

Nashaniva.com