Два гады калоніі: чарговы прысуд за каментарый па «справе Зельцэра»

Мінскі абласны суд вынес прысуд па чарговай крымінальнай справе, звязанай з каментарыямі на адрас загінулага супрацоўніка КДБ.

24.07.2022 / 14:14

На гэты раз судзілі палітзняволеную бібліятэкарку з Крупак Юлію Чамлай. Дзяўчыну абвінавацілі ў распальванні сацыяльнай варожасці (арт. 130 КК) і абразе Лукашэнкі (арт. 369 КК).

Юлія была затрыманая 30 верасня 2021 года па крымінальнай справе, заведзенай за каментарыі ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і праграміста Андрэя Зельцэра. Юля выхоўвала сына, які цяпер застаўся без маці.

Суддзя Анатоль Дабрадзей прысудзіў Чамлай два гады калоніі агульнага рэжыму.

Nashaniva.com