ЕС плануе замяніць газ з Расіі дадатковымі пастаўкамі з Нігерыі

ЕС плануе павялічыць аб'ём паставак газу з Нігерыі, рыхтуючыся да магчымых скарачэнняў паставак з Расіі.

24.07.2022 / 11:50

Пра гэта заявіў у суботу намеснік генеральнага дырэктара энергетычнага дэпартамента Еўракамісіі Мэцью Болдуін, піша Reuters.

Болдуін на гэтым тыдні правёў сустрэчы з афіцыйнымі асобамі найбуйнейшага вытворцы нафты ў Афрыцы.

Нігерыя плануе пасля жніўня зноў адкрыць транснігерскі трубаправод, што дазволіць павялічыць экспарт газу ў Еўропу.

ЕС імпартуе 14% ад агульнага аб'ёму паставак звадкаванага газу з Нігерыі, і ёсць патэнцыял падвоіць гэты паказчык, сказаў Болдуін агенцтву па тэлефоне.

Nashaniva.com