Зяленскі правёў тэлефонную размову з Такаевым

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі правёў тэлефонную размову са сваім казахскім калегам Касым-Жамартам Такаевым, пра што паведаміў у сябе ў твітары.

23.07.2022 / 12:54

Зяленскі падзякаваў Такаеву за «прынцыповую падтрымку тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, непрызнанне так званых «ЛНР», «ДНР»».

Акрамя таго, былі абмеркаваны сумесныя праекты ў эканоміцы, энергетыцы, лічбавізацыі.

Nashaniva.com