Украінскія вайскоўцы нанеслі ўдар па расійскіх пазіцыях каля Запарожскай АЭС

Пра паспяховы ўдар УСУ паведаміла Галоўнае ўпраўленне разведкі Украіны, прыклаўшы таксама відэа гэтай атакі. 

22.07.2022 / 19:21

Паводле паведамлення ўкраінскай разведкі:

«Выкарыстоўваючы дрон-камікадзэ, быў нанесены ўдар па намётавым гарадку і тэхніцы ворага, у прыватнасці ў аўтамабілі з зенітнымі ўстаноўкамі і БМ-21 «Град».

Намётавы гарадок быў нібыта знішчаны пажарам, які доўга не маглі патушыць, у выніку ўдару загінулі 3 расійскія вайскоўцы, а 12 параненыя.

Nashaniva.com