У Беларусі — 6 новых палітвязняў

Агульная колькасць палітвязняў, паводле праваабаронцаў, складае 1263 чалавекі.

22.07.2022 / 15:07

У Беларусь 6 новых палітвязняў:

 

Андрэй Паднябенны — асуджаны на 15 гадоў пазбаўлення волі за:

— спробу падпалу кола аўтакрана ў 2019-м, 
— стварэнне і адміністраванне тэлеграм-канала, 
— падпал аўтамабіля прадстаўніка МУС і праколванне колаў у 39 тралейбусаў.

 Дзмітрый Нешта — 12 гадоў пазбаўлення волі за падпал аўтамабіляў вайскоўцаў.

Анатоль Яскевіч — 4,5 года пазбаўлення волі за:

— размяшчэнне відэазваротаў з навіной аб крушэнні ваеннага самалёта ў Баранавічах, 
— абразу Лукашэнкі. 

Аляксандр Францкевіч — 4,5 года пазбаўлення волі за:

— пагрозу гвалтам міліцыянеру і яго блізкім,
— уздзеянне на міліцыянера, 
— пагрозу гвалтам службовай асобе,
— абразу Лукашэнкі і прадстаўніка ўлады, 
— пагрозу забойствам суддзі, 
— абразу суддзі.

 Андрэй Дзенісенка — 4 гады пазбаўлення волі за:

— распальванне варожасці,
— заклікі да санкцый.

 Іван Губчык — 4,5 года пазбаўлення волі за распальванне варожасці.

Nashaniva.com