ЗША абмяркоўваюць перадачу Украіне флоту штурмавікоў A-10 Warthog

У вайсковых колах ЗША абмяркоўваецца прапанова перадаць Украіне флот штурмавікоў А-10. Як адзначае газета New York Times, у гэтай ідэі шмат сэнсу з пункту гледжання як патрэбаў Украіны, так і інтарэсаў развіцця амерыканскіх ВПС, паведамляе Бі-бі-сі.

22.07.2022 / 08:15

Штурмавікі А-10 распрацоўваліся ў гады халоднай вайны спецыяльна для знішчэння наземных цэляў і перш за ўсё — для барацьбы з савецкімі танкамі, якія і цяпер шмат прымяняюцца Расеяй.

У той жа час Пентагон ўжо не першы год спрабуе пазбавіцца ад гэтых машын, каб вызваліць сродкі для закупкі і абслугоўвання больш шматцэлевых самалётаў, якія ў большай ступені адпавядаюць уяўленням амерыканскіх стратэгаў аб будучых ваенных канфліктах, у якіх могуць удзельнічаць ЗША.

Але дамагчыся ад Кангрэса санкцыі на гэта амерыканскім вайскоўцам да гэтага часу не ўдавалася; заканадаўцы ўпарта вылучалі грошы на падтрыманне і мадэрнізацыю флоту А-10.

Міністр ВПС ЗША Фрэнк Кендал адразу ў некалькіх сваіх заявах На гэтым тыдні дапускаў магчымасць перадачы А-10 Украіне.

Начальнік штаба амерыканскіх ВПС генерал Чарльз Браўн на Форуме па бяспецы ў Аспене прама не казаў пра А-10, але дапусціў магчымасць перадачы Украіне баявых самалётаў, прычым хутчэй за ўсё не расійскіх.

Таксама абмяркоўваецца магчымасць перадачы Украіне знішчальнікаў F-16, але ў Кіеве не ўсе перакананыя ў карысці гэтай машыны для патрэб цяперашняй вайны.

Дагэтуль адміністрацыя Байдэна пярэчыла перадачы Украіне самалётаў— нават з іншых краін NATO — мяркуючы, што ў Маскве гэты крок будзе ўспрыняты як эскалацыя ўдзелу ЗША ў вайне.

Nashaniva.com